Перайсці да зместу

Калматка малая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калматка малая

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Filago minima (Sm.) Pers., 1827


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502621
EOL  11266853
IPNI  207920-1
TPL  gcc-7905

Калма́тка малая[1][2] (Filago minima) — від кветкавых раслін з роду Калматка (Filago) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Аднагадовая трава, 18—25 см вышынёй. Расліна нягуста-лямцавая. Сцябло ўверсе вілкава галінастае, па ўсёй даўжыні густа аблісцвенае. Лісце 0,7—11 × 0,2—1,5 мм, плоскае. Кветкі 1,4—1,9 мм, бялёса-жаўтлявыя. Лісточкі абгорткі прыціснута-лямцавыя, з прыкметнымі жылкамі на спінцы; унутраныя — з кароткай саламяна-жоўтай бліскучай верхавінай. 2n = 28[2][3].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока, Канарскія астравы), у Еўропе (акрамя поўдня і поўначы Расіі), на паўднёвым захадзе Сібіры; інтрадуцыраваны ў штаты Масачусетс, Нью-Ёрк, Арэгон, Пенсільванія[4][5].

Ва Украіне від расце ў пясчаных і гліністых месцах — у лясных раёнах і лесастэпе (пераважна ў заходняй частцы), зрэдку[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 324. (руск.) (укр.)
  3. floravascular.com. (ісп.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. bgbm.org. (англ.)